Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:56 ]  Парлямэнт Македоніі ў аўторак пачынае абмяркоўваць папраўкі да Канстытуцыі, якія пашыраюць правы альбанскай меншасьці


СКОП’Е Парлямэнт Македоніі ў аўторак пачынае абмяркоўваць папраўкі да Канстытуцыі, якія пашыраюць правы альбанскай меншасьці. Учора адна з асноўных альбанскіх партыяў спыніла байкот парлямэнцкіх дэбатаў. Сьпікер парлямэнту Стаян Андаў пацьвердзіў, што на поўначы краіны былі вызваленыя ўсе ўзятыя ўчора ў закладнікі македонцы. Дасюль невядомая доля 25 чалавек, захопленых тэрарыстамі ў панядзелак. Групоўка “Альбанская нацыянальная войска” ўзяла на сабе адказнасьць за забойства ў нядзелю трох македонскіх паліцыянтаў у паселішчы Трэбаш. Групоўка заявіла, што акцыя была ўчыненая ў адказ на спробы македонскага ўраду “аднавіць тэрор”.
XS
SM
MD
LG