Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:47 ]  ЗША рашылі пачаць разьмяшчэньне баявой авіяцыі ў Таджыкістане


ВАШЫНГТОН Прадстаўнікі міністэрства абароны ЗША паведамілі, што прынята рашэньне пачаць разьмяшчэньне баявой авіяцыі ў Таджыкістане. Агенства Reuter са спасылкай на Пэнтагон паведамляе, што амэрыканскія самалёты могуць быць перакінутыя прынамсі на адзін з таджыцкіх аэрадромаў. Гэта прадугледжана падпісаным нядаўна пагадненьнем, паводле якога ЗША могуць выкарыстоўваць тры авіябазы – у Кулябе, Хаджэнце і Курган-Цюбэ. Пакуль не зразумела, ці будуць гэта зьнішчальнікі альбо грузавыя самалёты для перавозкі зброі і гуманітарнай дапамогі. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд днямі заявіў, што выкарыстаньне блізкіх да Афганістану лётнішчаў павысіць эфектыўнасьць баявых вылятаў. Зараз амэрыканская авіяцыя стартуе пераважна з авіяносцаў і запраўляецца ў палёце
XS
SM
MD
LG