Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:21 ]  Пасажырскі самалет авіякампаніі American Airlines пацярпеў катастрофу ў Нью Ерку


Вашынгтон. Самалёт упаў на нью-ёркскі раён Квінс. Самалет тыпу Аэробус-300, які стартаваў з аэрапорту імя прэзыдэнта Джорджа Кенэдзі і накіроўваўся ў Дамініканскую рэспубліку, пацярпеў катастрофу і ўпаў адразу пасьля старту. На борце самалёту было 246 пасажыраў і 9 членаў экіпажу. Сьведкі здарэньня паведамляюць, што быў выразна бачны выбух з правага борту самалёту. Мэр Нью-Ёрку Робэрт Джуліяні, які прыбыў на месца здарэньня, паведаміў, што ад выбуху пацярпелі 12 дамоў. Зачыненыя ўсе нью-ёркскія аэрапорты і аўтадарогі, якія вядуць у цэнтар гораду. Гараць як мінімум 4 дамы. Пажар тушаць 44 пажарныя машыны і каля 200 пажарнікаў. Ёсць ужо першая рэакцыя на гэтае здарэньне. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Лёндане, заявіў: (Блэйр: ) “Усё, што я магу сказаць у гэты момант: нашыя думкі і нашыя малітвы з сем’ямі ахвяраў, з усімі амэрыканцамі, і я ня думаю, што цяпер ёсьць сэнс на падставе той інфармацыі, што мы маем, прыпускаць нешта іншае”.
XS
SM
MD
LG