Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:01 ]  Сілы Паўночнага альянсу занялі стратэгічна важны горад Мазары-Шарыф


ВАШЫНГТОН Прадстаўнік ваенна-марскога флёту ЗША адмірал Марк Фіцжэральд пацьвердзіў, што сілы Паўночнага альянсу занялі стратэгічна важны горад Мазары-Шарыф. Фіцжэральд паведаміў, што амэрыканская авіяцыя наносіць удары па войскам талібаў, якія пакідаюць горад. Войскі пад камандаваньнем аднаго з лідараў альянсу гэнэрала Рашыда Дустума захапілі аэрапорт і некалькі ваенных аб`ектаў талібаў каля гораду. Наступ на горад ажыцьцяўляўся пры падтрымцы амэрыканскай авіяцыі. Кантроль над Мазары-Шарыфам дазволіць забясьпечыць канал пастаўкі ўзбраеньняў, войскаў і амуніцыі ў Афганістан. Паводле дадзеных афганскага іслямскага агенства, талібы пакінулі горад і перагрупоўваюцца для контратакі. Аднак адмірал Фіцжэральд лічыць, што інтэнсіўныя паветраныя ўдары павінны прадухіліць магчымасьць контратакі
XS
SM
MD
LG