Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:59 ]  Накіроўваецца першая калёна аўтамабіляў са 150 тонамі харчаваньня для насельніцтва Афганістану


ОШ (КЫРГЫСТАН) З гэтага гораду сёньня накіроўваецца першая калёна аўтамабіляў са 150 тонамі харчаваньня для насельніцтва паўночна-усходніх правінцыяў Афганістану. Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, апэрацыя дастаўкі міжнароднай гуманітарнай дапамогі працягнецца чатыры месяцы. Намесьнік дзяржсакратара ЗША Пол Волфавіц заявіў, што падчас мусульманскага сьвята рамадан, пастаўкі гуманітарнай дапамогі афганскаму насельніцтву будуць павялічаныя.
XS
SM
MD
LG