Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:19 ]  У ЗША знойдзеныя новыя бактэрыі сыбірскай язвы – на гэты раз у паштовых аддзяленьнях штату Нью-Джэрсі


ВАШЫНГТОН У ЗША знойдзеныя новыя бактэрыі сыбірскай язвы – на гэты раз у паштовых аддзяленьнях штату Нью-Джэрсі. Як паведаміла паштовая служба ЗША, споры былі знойдзены на ўчастках, якія атрымалі карэспандэнцыю з паштовага аддзяленьня ў Трэнтане. Менавіта адтуль заражаныя лісты былі адпраўленыя ў офіс сэнатара Тома Дэшла, у тэлекампанію NBC і ў газэту "New York Times”. ФБР павадамляе, што ўсе тры ліста былі адпраўленыя адным чалавекам. ФБР мяркуе, што размова ідзе пра чалавека, які альбо працуе ў лябараторыі альбо мае адмысловую адукацыю. Адпраўляльнік лістоў відавочна прыняў прафэсійныя захады перасьцярогі, каб не заразіцца самому.
XS
SM
MD
LG