Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:58 ]  Расейскі прэм’ер-міністар Міхаіл Касьянаў заявіў сёньня, што нізкія цэны на нафту на ўсясьветных рынках могуць прымусіць Расею пазычыць сотні мільёнаў даляраў.


Прэм’ер сказаў таксама, што расейскія вытворцы нафты плянуюць скараціць аб’ёмы здабычы, каб дапамагчы стабілізаваць цэны на ўсясьветных рынках. Касьянаў сказаў, што, калі цана аднаго барэлю нафты ўпадзе ніжэй за 18 даляраў, Расея ня здолее сфармаваць фінансавыя рэзэрвы й будзе мець патрэбу пазычаць грошы. Касьянаў дадаў, што ня верыць, што такое можа здарыцца, але кабінэт міністраў падрыхтаваў пляны дзеяньняў пры трох мажлівых сцэнарыях – калі барэль нафты будзе каштаваць 15, 18 і 23 даляры. Расейскі прэм’ер-міністар паведаміў, што бюджэт наступнага году быў складзены з разьліку, што цана аднаго барэлю нафты будзе 18 з паловаў даляраў.
XS
SM
MD
LG