Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:58 ]  Паўночны альянс абвесьціў, што яго сілы прарваліся праз абарону Талібану ды ўвайшлі ў горад Мазары-Шарыф.


Камандзір Паўночнага альянсу Абдулрашыд Дустум сказаў Радыё Свабодa, што апазыцыйныя сілы, якія налічваюць дзьве тысячы 600 чалавек, узялі кантроль над Мазыры-Шарыфам. Паводле Дустума, горад быў захоплены пасьля паўтарагадзіннае бітвы. Дустум заявіў, што цягам 4 дзён наступу на Мазары-Шарыф апазыцыйныя сілы забілі 500 байцоў Талібану і захапілі яшчэ тысячу. Наступу Паўночнага альянсу спрыяла інтэнсіўнае бамбаваньне талібскіх пазыцыяў авіяцыяй ЗША. Раней сёньня амэрыканскія самалёты наносілі ўдары па талібскіх пазыцыях на поўнач ад Кабулу цягам некалькіх гадзін. Яны таксама бамбавалі вайсковыя групоўкі Талібану вакол Мазары-Шарыфу ды атакавалі вайсковыя цэлі каля паўднёва-ўсходняга гораду Кандагар.
XS
SM
MD
LG