Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:44 ]  Узброеныя мужчыны сёньня застрэлілі ізраільскую жанчыну на Заходнім беразе ракі Ярдан.


Ізраілськае радыё паведаміла, што забойцы абстралялі ізраільскую машыну, забіўшы кіроўцу ў сьпіну. Інцыдэнт адбыўся побач з палестынскай самакіраванай суполкай Ябэд, каля гораду Джэнін. Джэнін ёсьць адным з двух гарадоў Заходняга берагу, дагэтуль акупаваным ізраільцамі, якія занялі 6 палестынскіх гарадоў пасьля нядаўняга забойства ізраільскага міністра. Пад міжнародным ціскам ізраільскія войскі былі выведзеныя з 4 гарадоў. Тым часам у Рамале, таксама на Заходнім беразе ракі Ярдан, прыблізна 1000 палестынцаў зладзілі дэманстрацыю пратэсту супраць палітычных арыштаў і ўдзелу ўладаў палестынскае аўтаноміі ў сустрэчах, якія маюць на мэце дасягнуць бясьпекі ды якія падтрымліваюцца Злучанымі Штатамі. У Вашынгтоне сёньня амэрыканскія прадстаўнікі заявілі, што прэзыдэнт Джордж Буш ня мае плянаў сустракацца з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам у часе Генэральнае асамблеі ААН, якая пачынаецца ў гэтыя выходныя ў Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG