Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:40 ]  Кіраўнік Усясьветнае гандлёвае арганізацыі заявіў, што новы этап лібэралізацыі гандлю прынясе выгоды ўсім краінам.


142 сябры Ўсясьветнае гандлёвае арганізацыі будуць вырашаць, ці распачынаць новыя перамовы пра скарачэньне бар’ераў для свабоднага гандлю. Шмат якія ўрады лічаць, што УГА падвысіць упэўненасьць інвэстараў і дапаможа глябальнай эканоміцы палепшыць свой стан, калі новыя гандлёвыя перамовы будуць заплянаваныя. Але многія бедныя краіны баяцца, што новыя правілы гандлю прымусяць іх адкрыць свае рынкі, у той час як багатыя краіны столькі ня зробяць. Прэзыдэнт УГА Майк Мур сёньня заявіў, што ўрады мусяць супраціўляцца спакусе схавацца за бар’ерамі для імпарту ў цяжкі для эканомікі час
XS
SM
MD
LG