Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:39 ]  Каля тысячы дэманстрантаў у Пакістане пратэставалі сёньня супраць атакаў ЗША ў Афганістане і падтрымкі гэтых удараў пакістанскім урадам.


Узброеныя дэманстранты заблякавалі дарогі й чыгунку ў горадзе Дэра Газі Хан. Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, якая забіла трох сяброў радыкальнае ісьлямскае групоўкі. Афганская Рада абароны, у якую ўваходзяць 35 мусульманскіх групаў, арганізавала гэтую акцыю, каб прымусіць Пакістан спыніцца. Пакістанскі ўрад абвесьціў выходны дзень, каб процідзейнічаць наступствам. У горадзе Пешавар кіраўнік Афганскае рады абароны асудзіў прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа й заклікаў яго пайсьці ў адстаўку, пагражаючы пачаткам руху грамадзянскага непадпарадкаваньня ў выпадку, калі прэзыдэнт не адмовіцца да падтрымкі ўдараў з боку ЗША. Ісьлямскія групы ў Пакістане ладзяць пратэсты кожную пятніцу ад пачатку амэрыканскіх удараў у Афганістане.
XS
SM
MD
LG