Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:42 ]  Зрынуты прэзыдэнт Афганістану Бурганудзін Рабані заявіў сёньня, што ягоным сілам патрэбныя грошы й гуманітарная дапамога


Рабані зрабіў гэтую заяву пасьля сутрэчы ў таджыцкай сталіцы з прэзыдэнтам Турцыі. Рабані сказаў, што спадзяецца на дапамогу Афганістану з боку Турцыі ў працэсе адбудовы Афганістану пасьля вайны. Дагэтуль Рабані прасіў сяброўскія дзяржавы пра фінансавую, транспартную й палітычную дапамогу. Рабані не адпрэчвае тыя краіны, якія накіроўваюць вайсковы пэрсанал у Афганістан, але сказаў, што сілаў Паўночнага альянсу дастаткова, каб справіцца з Талібанам. Прэсавы сакратар турэцкага прэзыдэнта паведаміў, што Турцыя накіруе ў Афганістан адмысловае падразьдзяленьне з 90 асобаў, якое будзе даваць парады й дапамагаць у падрыхтоўцы байцоў Паўночнага альянсу. Прэсавы сакратар дадаў, што Турцыя хацела б бачыць пасьляталібскі ўрад, які прадстаўляў бы ўсе сацыяльныя й этнічныя групы Афганістану, за выключэньнем сяброў руху Талібан, які, паводле ягоных словаў, ёсьць ідэалёгіяй, а не этнічнай групай.
XS
SM
MD
LG