Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:22 ]  Цэнтрабанк Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў замарожвае актывы асобаў і арганізацыяў, падазраваных у сувязі з тэрарызмам


Цэнтральны банк Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў паведаміў сёньня пра свой загад замарозіць актывы 62 арганізацыяў і асобаў, якіх Злучаныя Штаты зьвязваюць з тэрарызмам. У заяве цэнтральнага банку зазначаецца, што ўсе банкі, мяняльныя канторы, страхавыя кампаніі й біржы мусяць замарозіць усе рахункі, інвэстыцыі й дэпазыты тых, каго ЗША ўключылі ў адмысловы сьпіс. Брытанскае казначэйства заявіла сёньня, што замарозіла на мінулым тыдні яшчэ больш як 10 мільёнаў даляраў на рахунках тых, каго падазраюць у тэрарызме. Казначэйства паведаміла, што загадала фінансавым установам замарозіць актывы яшчэ 46 арганізацыяў і 16 асобаў. Паводле сродкаў масавае інфармацыі Італіі, улады гэтай краіны паведамілі пра замарожваньне 7 банкаўскіх рахункаў тых, хто значыцца ў амэрыканскім сьпісе. Тым часам самалійская бізнэсовая група з гэтага сьпісу сёньня адпрэчыла ўсе сувязі з тэрарыстамі. Прадстаўнік групы кампаніяў “Баракаат” заявіў, што група гатовая паказаць усе свае дакумэнты любой фінансавай установе, якая захоча іх паглядзець.
XS
SM
MD
LG