Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:19 ]  Саюзьнікі заяўляюць пра посьпех у антытэрыстычнай апэрацыі


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр заявілі, што бачаць прагрэс у вайне пад кіраўніцтвам ЗША супраць Талібану і тэрарыстаў Аль-Каіды ў Афганістане. На супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Белым доме абодва лідэры прадказалі безумоўную перамогу саюзьнікаў у Афганістане ды ў вайне супраць тэрарызму. Буш і Блэр заявілі гэта ў той час, калі афганская ваенная кампанія працягваецца ўжо другі месяц. Буш сказаў, што ўлада Талібану, на ягоную думку, зьнікае пад ударамі амэрыканскіх ваенных самалётаў і націскам з боку апазыцыйнага Паўночнага альянсу. Брытанскі прэм’ер заявіў, што саюзьнікі літаральна зьнішчылі практычна ўсе лягеры падрыхтоўкі тэрарыстаў Аль-Каіды й разбурылі вельмі значную колькасьць вайсковае інфраструктуры Талібану. Блэр дадаў, што для перамогі Талібану спатрэбяцца ваенныя апэрацыі акрамя паветраных удараў, аднак не падаў далейшых дэталяў.
XS
SM
MD
LG