Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:52 ]  Масква мае гнуткую пазыцыю адносна амэрыканскіх плянаў проціракетнай абароны


Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея займае гнтукую пазыцыю адносна пляну ЗША стварыць сыстэму проціракетнай абпроны і што пагадненьне з Вашынгтонам у гэтым пытаньньні магчымае. Гэтую заяву Пуцін зрабіў у Крэмле, падчас інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі Эй-Бі-Сі у сувязі зь меркаванай сустрэчай з прэзыдэнтам ЗША Бушам на наступным тыдні. Паводле Пуціна, якая б то ні было дамова з ЗША ў замен дамовы аб ПРА 1972-га году патрабуе інтэнсыўнага абмеркаваньня, але кампраміс у гэтай справе магчымы. Пуцін таксама абверг у інтэрвію, што Расея прадаставіла Ірану тэхналёгіі для стварэньян ракетнай ды іншай зброі масавага зьнішчэньня. Ён пацьвердзіў, што Расея мела сумесны зь Іранам праект у атамнай энэргетыцы, але дадаў, што гэты праект ня мае дачыненьня да ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG