Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:46 ]  ЗША схільныя задаволіць просьбу Бялграду дараваць пазыкі


Прэзыдэнт Джордж Буш сказаў падчас сутрэчы з прэм’ер-міністрам Сэрбіі Зоранам Джынджычам, што адміністрацыя ЗША схільная задаволіць просьбу Бялграду дараваць ягонай краіне пазыкі. Паводле прадстаўніка Вашынгтону, Буш сказаў, што Белы Дом вядзе працу з кангрэсам і краінамі вялікай сямёркі ў справе скасаваньня сямідзесяці працэнтаў замежнай пазыкі Сэрбіі, якія складюць сотні тысячаў даляраў. Раней прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч, які сустрэўся зь дзяржаўным сакратаром ЗША Колінам Паўэлам, заявіў, што ягонай краіне пашчасьціла быць разам з ЗША у барацьбе з тэрарызмам. Паводле Джынджыча, упершыню за апошнія 50 гадоў Сэрбія сталася часткай дэмакратычынага сьвету ў змаганьні супраць агульнага зла. Ён сказаў, што Сэрбія і Югаславія цалкам падтрымліваюць антытэрарыстычную кампанію супраць Асамы бін Ладэна і рэжыму талібаў у Афганістане.
XS
SM
MD
LG