Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:42 ]  Міністар абароны ЗША: Амэрыка каардынуе свае дзеяньні з антыталібскай кааліцыяй у Афганістане


Паводле міністэрства абароны ЗША, амэрыканская авіяцыя пазьбягала бамбаваць раёны на поўначы Афганістану, занятыя сіламі апазыцыйнага паўночнага альянсу каля Мазары-Шарыфу. Тым часам працягваліся бамбаваньні лініі фронту талібаў на поўначы ад Кабулу. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд сказаў, што Злучаныя Штаты каардынуюць свае дзеяньні з антыталібскімі сіламі. Ён паведаміў таксама, што колькасьць амэрыканскіх спэцыяльных групаў у афганістане падвоілася. На мінулым тыдні ў раён баявых дзеяньняў былі закінутыя каля ста такіх групаў. Раней прадстаўнік Паўночнага альянсу заявіў, што сілам апазыцыі ўдалося авалодаць трыма раёнамі падчас наступу на Мазары-Шарыф – самы буйны горад на поўначы Афганістану. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, Выступаючы ў Вашынгтоне, заклікаў хаўрусьнікаў да больш актыўнай дапамогі і папярэдзіў, што тэрарыстычная сетка Асамы бін Ладэна спрабуе здабыць ядзерную зброю. Буш падкрэсьліў, што вайсковая апэрацыя, якая працягваецца ў Афганістане, мае на мэце скончыць з тэрапрыстамі, якія пагражаюць усяму цывілізаванаму сьвету. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр заявіў, што ягоная краіна мабілізуе 3900 вайскоўцаў, якія далучацца да апэрацыі саюзьнікаў.
XS
SM
MD
LG