Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу праводзяць сёньня інтэнсіўныя перамовы з Ясірам Арафатам ды Шымонам Пэрэсам


БРЮСЭЛЬ Кіраўнікі краінаў Эўрапейскага Зьвязу праводзяць сёньня інтэнсіўныя перамовы з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам ды ізраільскім міністрам замежных справаў Шымонам Пэрэсам. Эўрапейцы спадзяюцца, што разьвязаньне крызысу на Блізкім Усходзе будзе спрыяць падтрымцы антытэрарыстычнай кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Пасьля сустрэчы з бэльгійскім прэм’ер-міністрам Гі Вэрхофштатам (Бэльгія зараз старшынствуе ў Эўразьвязе), і старшынём Эўрапейскае камісіі Рамана Продзі, -- Ясір Арафат заявіў, што гатовы зрабіць захады, прапанаваныя Эўрапейскім Зьвязам. Арафат таксама паўтарыў, што палестынцы стратэгічна прыхільныя да мірнага працэсу
XS
SM
MD
LG