Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:46 ]  Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пацьвердзіў сёньня, што амэрыканскія наземныя войскі праводзяць свае апэрацыі ў Афганістане


ВАШЫНГТОН Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд пацьвердзіў сёньня, што амэрыканскія наземныя войскі праводзяць свае апэрацыі ў Афганістане. На прэсавай канферэнцыі пасьля сустрэчы з міністрам абароны Брытаніі Джэфам Гунам Рамсфэльд паведаміў, што колькасьць гэтых войскаў адносна малая, аднак не ўдакладніў іхнюю місыю. Міністр абароны ЗША даў зразумець, што ваенная апэрацыя будзе працягвацца і падчас сьвятога мусульманскага месяцу Рамадан. Рамсфэльд сказаў, што гісторыя ведае шмат прыкладаў, калі мусульманы змагаліся паміж сабой у час гэтага месяца. Раней сёньня прадстаўнік камандваньня войскаў Паўночнага альянсу паведаміў, што амэрыканская армія ўтварыла сталы каардынацыйны цэнтр у паселішчы Дара-і-Суф. Прыблізна 15 амэрыканскіх вайскоўцаў каардынуюць налеты авіяцыі.
XS
SM
MD
LG