Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:07 ]  Амэрыканская авіяцыя нанесла сёньня ўдары па падземным цэнтрам тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каеда” на ўсходзе Афганістану


ВАШЫНГТОН Амэрыканская авіяцыя нанесла сёньня ўдары па падземным цэнтрам тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каеда” на ўсходзе Афганістану. Ваеннае камандаваньне ЗША заяўляе, што там знаходзіцца і прыбежышча Усама бін Лядэна. Сёньня таксама працягваліся бамбаваньні Кабула і гораду Кандагару на поўдні краіны. Міністр абароны США Доналд Рамсфелд сёньня заявіў, что ніводзін амэрыканскі вайсковец ня быў захоплены ў палон у Афганістане. Такім чынам Рамсфэлд абверг заяву амбасадара талібаў у Пакістане пра затрыманьне ў Афганістане некалькіх амэрыканцаў. Рамсфэлд пацьвердзіў, што амэрыканскія самалеты ськідваюць ваенную амуніцыю ў месцы дыслякацыі сілаў антыталібскай кааліцыі
XS
SM
MD
LG