Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:01 ]  ЗША вітаюць рашэньне Ізраілю вывесьці свае войскі з палестынскіх тэрыторыяў


ЕРУЗАЛІМ ЗША вітаюць рашэньне Ізраілю вывесьці свае войскі з палестынскіх тэрыторыяў. Прэсавы сакратар дзяржэпартамэнту Рычард Баўчэр сёньня сказаў, што вывад ізраільскіх войскаў з гарадоў Бітлеем і Бэйт-Джала абнадзейвае. Баўчэр, аднак, падкрэсліў, што ЗША чакаюць ад Ізраілю вываду войскаў з усіх палестынскіх тэрыторыяў. Ізраіль заявіў, што вывядзе свае войскі яшчэ з чатырох гарадоў на заходнім беразе Ярдану, калі палестынцы будуць выконваць дамову аб спыненьні агню. Ізраільскія ўзброеныя сілы занялі 6 гарадоў на заходнім беразе Ярдану пасьля забойства 17-га кастрычніка кансэрватыўнага ізраільскага міністра.
XS
SM
MD
LG