Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  Кансэрватыўны міністр юстыцыі Ірану прыгразіў пакараньнем рэфараматарам, якія выступаюць за ажыўленьне кантактаў Тэгэрану з традыцыйным ворагам краіны -- Злучанымі Штатамі


ТЭГЭРАН Кансэрватыўны міністр юстыцыі Ірану прыгразіў пакараньнем рэфараматарам, якія выступаюць за ажыўленьне кантактаў Тэгэрану з традыцыйным ворагам краіны -- Злучанымі Штатамі. Аятала Махмуд Гашэмі Шахрудзі сказаў, што зьбліжэньне з ЗША не адпавядае нацыянальным інтарэсам Ірану і выключыў ўсялякі кампраміс у гэтым пытаньні. Тэгэран спыніў дыпляматычныя зносіны з Вашынгтонам пасьля іслямскай рэвалюцыі 79-га году. Памяркоўныя іранскія лідэры заклікаюць ўрад скарыстаць сытуацыю ў сьвеце пасьля тэрактаў супраць ЗША для перагляду сваіх стасункаў з Вашынгтонам. Аднак памяркоўны прэзыдэнт Хатамі і міністр замежных справаў Харазі не ў стане пераадолець унутраную апазыцыю праціўнікаў зьбліжэньня са Злучанымі Штатамі.
XS
SM
MD
LG