Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Амэрыканская авіяцыя працягвае наносіць удары па ваенных аб`ектах талібаў у Афганістане


КАБУЛ Амэрыканская авіяцыя працягвае наносіць удары па ваенных аб`ектах талібаў у Афганістане. Сёньня раніцай бамбаваліся Кабул і ваколіцы. Міністр замежных справаў Паўночнага альянсу Абдула Абдула сёньня заклікаў ЗША узмацніць паветраныя атакі па аб`ектах на перадавой лініі талібаў. Міністр заявіў журналістам, што найцяжэйшыя ад пачатку апэрацыі ўчорашнія налёты прынеслі значную шкоду пазыцыям талібаў. Абдула сцьвярджае, што калі такія бамбаваньні стануць звычайнай практыкай, мэта выкараненьня тэрарызму хутка будзе дасягнутая. Абдула выказаў пажаданьне, каб ЗША больш цесна каардынавалі свае дзеяньні з камандаваньнем Паўночнага альянсу, каб ваенная апэрацыя супраць талібаў была больш эфектыўнай
XS
SM
MD
LG