Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:40 ]  Амэрыканскія ўлады прымаюць дадатковыя захады перасьцярогі ў сфэры нацыянальнай пошты


ВАШЫНГТОН Кіраўнік Адміністрацыі Белага Дома Эндрю Кард заявіў сёньня, што амэрыканскія ўлады прымаюць дадатковыя захады перасьцярогі ў сфэры нацыянальнай пошты, паколькі не выключаныя новыя паштовыя пасланьні, заражаныя спорамі сыбірскай язвы. Кард паведаміў, што магчымыя новыя акты тэрору з выкарыстаньнем бактэрыяў антраксу. Кіраўнік адміністрацыі Белага Дома сказаў, што ўлады ўсё яшчэ ня могуць вызначыць крыніцу распаўсюду антраксу. Прадстаўнік Вярхоўнага Суду ў Вашынгтоне паведаміў, што суд упершыню з 1935 году зьбярэцца заўтра ў іншым месцы, пакуль будынак суду правяраецца на наяўнасьць бактэрыяў антраксу
XS
SM
MD
LG