Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:36 ]  Прэм`ер-міністр Ізраілю Арыель Шарон аддаў распараджэньне працягваць вывад войскаў з гораду Бэтлеемуу


ЕРУСАЛІМ Прэм`ер-міністр Ізраілю Арыель Шарон аддаў распараджэньне працягваць вывад войскаў з гораду Бэтлеему на Заходнім Беразе Ярдану, негледзячы на апошнія тэракты. Пяцёра ізраільцянаў былі забітыя сёньня ў выніку двух тэрарыстычных актаў, учыненых палестынцамі. Адказнасьць за гэтыя акцыі ўзяла на сабе арганізацыя “Ісьлямскі джыгад”. У заяве апарату Шарона гаворыцца, што галоўная ўмова вываду войскаў па-ранейшаму – гэта спыненьне агню і забесьпячэньне палестынцамі бясьпекі. Паводле кіраўніка палестынскіх сілаў бясьпекі на тэрыторыях Заходняга берагу, ізраільскія войскі могуць быць выведзеныя ўжо гэтае ўначы. Учора Ізраіль прыпыніў заплянаваны вывад войскаў з палестынскіх тэрыторыяў з-за працягу гвалтоўных сутычак.
XS
SM
MD
LG