Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:26 ]  Прэзыдэнт Пакістану Пэрвез Мушараф рашуча асудзіў тэракт, у выніку якога загінула 16 чалавек


ІСЛЯМАБАД Прэзыдэнт Пакістану Пэрвез Мушараф рашуча асудзіў тэракт, у выніку якога загінула 16 чалавек. Мушараф заклікаў праваахоўныя ворганы краіны неадкладна знайсьці і пакараць злачынцаў. 15 хрысьціян і паліцэйскі былі застрэленыя і дзясяткі чалавек параненыя мусульманскімі баявікамі ў пакістанскім горадзе Бахавалпур. Тры тэрарыста ўвайшлі ў касьцёл і адкрылі агонь па вернікам падчас пратэстанскай імшы. Папа Ян Павал другі асудзіў забойства хрысьціянаў у будынку касьцёла ў Пакістане і сказаў, што ён моліцца за ахвяраў ды іхнія сем`і.
XS
SM
MD
LG