Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:47 ]  Прадстаўнік Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў заявіў, што ў вайне з тэрарызмам Амэрыка будзе ўжываць тую зброю, якую палічыць патрэбным


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў заявіў, што ў вайне з тэрарызмам Амэрыка будзе ўжываць тую зброю, якую палічыць патрэбным. Пра гэтую заўвагу намесьніка міністра абароны Пола Вулфавіца піша лёнданская газэта Sunday Telegraph. Вулфавіц сказаў, што «Злучаным Штатам цяпер пагражаюць зброяй, якая можа забіць дзясяткі тысячаў людзей». Разам з тым, зазначыў ён, Злучаныя Штаты імкнуцца пазьбегнуць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва падчас паветраных удараў у Афганістане. Гуманітарныя арганізацыі крытыкуюць ужываньне ў паветранай кампаніі касэтных бомбаў, якія выбухаюць у паветры, рассыпаючыся на мноства маленькіх бомбаў. Тыя ў сваю чаргу могуць выбухаць не адразу і ўяўляюць сабою небясьпеку для цывільнага насельніцтва. Тым часам міністэрства замежных справаў Паўночнага Альянсу паведамляе, што адна амэрыканская бомба ўпала на вёску на тэрыторыі кантраляванай апазыцыяй за тры кілямэтры ад перадавой лініі талібаў. Двое чалавек загінулі. Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў заявіў, што ня мае інфармацыі наконт гэтага здарэньня.
XS
SM
MD
LG