Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:46 ]  Прадстаўнік Вярхоўнага Суду Злучаных Штатаў паведаміў, што заўтра суд зьбярэцца на паседжаньне ў іншым месцы, пакуль будынак суду правяраецца на наяўнасьць антраксу


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Вярхоўнага Суду Злучаных Штатаў паведаміў, што заўтра суд зьбярэцца на паседжаньне ў іншым месцы, пакуль будынак суду правяраецца на наяўнасьць антраксу. Гэта будзе першы выпадак паседжаньня Вярхоўнага Суду па-за будынкам ад часу яго пабудовы ў 1935 годзе. Сьляды антраксу былі знойдзеныя ў паштовым аддзеле суду ў пятніцу. У сувязі з гэтым праверку на антракс праходзяць каля 400 чалавек, у тым ліку дзевяць судзьдзяў. Тым часам у сувязі з выяўленьнем бактэрыяў антраксу ў штаце Нью-Джэрзі было зачыненае ўжо трэцяе паштовае аддзяленьне.
XS
SM
MD
LG