Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:45 ]  Ізраіль прыпыніў плянаваны вывад войска з палестынскіх гарадоў Бэтлеем і Бэйт Джала з прычыны працягу гвалтоўных сутычак


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль прыпыніў плянаваны вывад войска з палестынскіх гарадоў Бэтлеем і Бэйт Джала з прычыны працягу гвалтоўных сутычак. Ізраільскія ўлады ўчора паведамілі, што вывад войска адкладаецца з-за жорсткіх сутычак з узброенымі палестынцамі на працягу апошняга дня вакол гарадоў Бэтлеем і Наблюс на Заходнім Беразе Ярдану. Вывад вайсковых аддзелаў мусіў распачацца ўчора ўвечары. Ізраільскае войска ўвайшло ў кантраляваныя палестынцамі гарады на мінулым тыдні для пошуку забойцаў ізраільскага міністра турызму Рэхавама Зээві. Паведамляецца, што плянаваная на сёньня сустрэча прадстаўнікоў ізраільскіх і палестынскіх сілаў бясьпекі, дзе мусіў абмяркоўвацца плян вываду войска, хутчэй за ўсё не адбудзецца.
XS
SM
MD
LG