Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:43 ]  Учора амэрыканская авіяцыя працягвала бамбаваць ваенныя аб’екты і перадавыя лініі талібаў у Афганістане


КАБУЛ. Учора амэрыканская авіяцыя працягвала бамбаваць ваенныя аб’екты і перадавыя лініі талібаў у Афганістане. Паведамляецца, што ўчорашнія налёты былі найцяжэйшымі ад пачатку апэрацыі тры тыдні таму. Пад бамбаваньнем апынуліся аб’екты ў ваколіцах гарадоў Кабул,Кандагар, Джалялябад, Герат, Мазары-Шарыф і Талакан. Талібы цьвердзяць, што яны адбілі наступ апазыцыйнага Паўночнага Альянсу каля стратэгічнага гораду Мазары-Шарыф. Камандзер апазыцыйных сілаў генэрал Абрурашыд Дустум паведамляе, што яны займаюць пазыцыі за пяць кілямэтраў ад лётнішча гэтага гораду. Міністэрства замежных справаў Паўночнага Альянсу паведамляе, што адна амэрыканская бомба ўпала на вёску на тэрыторыі кантраляванай апазыцыяй за тры кілямэтры ад перадавой лініі талібаў. Двое чалавек загінулі. Гэтае паведамленьне не пацьвярджаецца зь незалежных крыніцаў.
XS
SM
MD
LG