Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:42 ]  Адмысловы пасланец ААН у Афганістане Ляхдар Брагімі прыбывае сёньня ў Пакістан для перамоваў наконт стварэньня афганскага ўраду на шырокай плятформе


ІСЬЛЯМАБАД. Адмысловы пасланец ААН у Афганістане Ляхдар Брагімі прыбывае сёньня ў Пакістан для перамоваў наконт стварэньня афганскага ўраду на шырокай плятформе, які мае прыйсьці на зьмену талібам. Брагімі падкрэсьліў, што любы будучы ўрад мусіць быць створаны ў самой краіне. Ён таксама заявіў, што калі будзе дасягнутае палітычнае рашэньне, самі афганцы з дапамогай дараднікаў з ААН, маглі б арганізаваць сілы бясьпекі для дэмілітарызацыі Кабулу. Аднак дагэтуль застаецца няясным, ці амэрыканская ваенная кампанія прывядзе да ўзяцьця Кабулу сіламі Паўночнага Альянсу яшчэ да таго, як будзе прынятае палітычнае пагадненьне. Прадстаўнікі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў адхілілі прапановы пасылкі ў Афганістан міжнародных міратворчых сілаў.
XS
SM
MD
LG