Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:07 ]  Амэрыканская авіяцыя памылкова скінула бомбы на склады Чырвонага Крыжа ў Кабуле і на прылеглые жылыя кварталы


ВАШЫНГТОН. Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў пацьвердзіла, што амэрыканская авіяцыя памылкова скінула бомбы на склады Чырвонага Крыжа ў афганскай сталіцы Кабуле і на прылеглые жылыя кварталы. Паводле камандаваньня, два самалёты скінулі па складох па адной бомбе, пры гэтым выпадкова пад удар трапілі жылыя дамы. Пра ахвяры на складох не паведамляецца, аднак няма інфармацыі наконт ахвяраў у жылых кварталах. Як паведаміў Чырвоны Крыж, склады былі выразна пазначаныя на даху эмблемай арганізацыі, такім чынам гэтыя ўдары ўяўляюць сабою парушэньне міжнароднага гуманітарнага права. Раней амэрыканская авіяцыя ўжо некалькі разоў бамбавала тыя самыя склады. Паводле камандаваньня, гэта адбылося з прычыны памылкі ў плянаваньні апэрацыі. Раней талібы ўжывалі гэтыя будынкі для складаваньня вайсковага абсталяваньня і аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG