Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:06 ]  Мірны плян, магчыма, будзе прыняты парлямэнтам Македоніі ужо на наступным тыдні


СКОП’Е. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна сказаў, што мірны плян, магчыма, будзе прыняты парлямэнтам Македоніі ужо на наступным тыдні. Учора Саляна сустрэўся з прэзыдэнтам Македоніі Барысам Трайкоўскім і кіраўнікамі палітычных партыяў краіны. Паводле Саляны, палітычныя лідэры пагадзіліся ў пытаньні важных канстытуцыйных зьменаў, што адкрывае шлях для поўнага ажыцьцяўленьня мірнага пляну. Найбольш пярэчаньняў у македонскім парлямэнце выклікаў тэкст прэамбулы да Канстытуцыі, дзе прапануецца замяніць словы «македонскі народ» на «грамадзяне», каб падкрэсьліць этнічную разнастайнасьць краіны.
XS
SM
MD
LG