Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:05 ]  Ізраіль выведзе сёньня свае вайсковыя аддзелы з кантраляваных палестынцамі гарадоў Бэтлеем і Бэйт Джала


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль паведаміў, што выведзе сёньня свае вайсковыя аддзелы з кантраляваных палестынцамі гарадоў Бэтлеем і Бэйт Джала. У заяве ізраільскага Міністэрства Абароны гаворыцца, што кіраўнікі сілаў бясьпекі Ізраілю і палестынцаў сустрэнуцца заўтра, каб абмеркаваць умовы выхаду Ізраілю зь пяці гарадоў на Заходнім Беразе Ярдану. З патрабаваньнем вываду войска да Ізраілю неаднаразова зьвярталіся Злучаныя Штаты. Ізраільскія вайсковыя аддзелы былі ўведзеныя ў палестынскія гарады на мінулым тыдні пасьля забойства міністра турызму Ізраілю ультранацыяналіста Рэхавама Зээві. Адказнасьць за забойства міністра ўзяў на сябе Народны Фронт Вызваленьня Палестыны.
XS
SM
MD
LG