Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:04 ]  Амэрыка выдзеліць 500 мільёнаў даляраў гуманітарнай дапамогі Афганістану і 1 мільярд даляраў усяму рэгіёну


ВАШЫНГТОН. Дырэктар Бюро Ўнутранай Бясьпекі Злучаных Штатаў Том Рыдж сказаў, што Амэрыка выдзеліць 500 мільёнаў даляраў гуманітарнай дапамогі Афганістану і 1 мільярд даляраў усяму рэгіёну. Рыдж не паведаміў дэталяў пра характар дапамогі. Раней прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш абвясьціў пра выдзяленьне 320 мільёнаў даляраў на гуманітарную дапамогу афганскім уцекачам у Пакістане ды іншых краінах. Адміністрацыя Буша таксама запрапанавала дапамогу краінам, якія дапамагаюць высачыць і захапіць Усаму бін Лядэна. Мяркуецца, што Пакістан атрымае ад Злучаных Штатаў як найменей 600 мільёнаў даляраў дапамогі.
XS
SM
MD
LG