Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:04 ]  Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў назваў шэсьць краінаў, дзе груба парушаюцца рэлігійныя правы грамадзянаў – гэта Іран, Ірак, Бірма, Кітай, Судан і Паўночная Карэя


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў назваў шэсьць краінаў, дзе груба парушаюцца рэлігійныя правы грамадзянаў – гэта Іран, Ірак, Бірма, Кітай, Судан і Паўночная Карэя. Гэты сьпіс быў складзены на падставе штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ў справе рэлігійных свабодаў у сьвеце. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр сказаў, што сярод гэтых краінаў не названы Афганістан, бо Злучаныя Штаты ня лічаць рух Талібан законнай уладай краіны. На пытаньне, чаму сярод краінаў- парушальніц не пералічаныя Савудаўская Арабія, Узбэкістан і Туркмэністан, Баўчэр адказаў, што хоць у гэтых краінах і парушаюцца рэлігійныя свабоды, крытэрыем вызначэньня было пагаршэньне ў параўнаньні зь мінулым годам.
XS
SM
MD
LG