Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:37 ]  Талібы зноў учынілі напады на склады ААН у Афганістане і раскралі захоўваныя там гуманітарныя прадукты, радыёпрыймачы і аўтамабілі


ІСЬЛЯМАБАД. Прадстаўнікі агенцтва ААН у справах уцекачоў паведамляюць, што талібы зноў учынілі напады на склады ААН у Афганістане і раскралі захоўваныя там гуманітарныя прадукты, радыёпрыймачы і аўтамабілі. Узброеныя рабаўнікі захапілі склад у Кандагары і вывезьлі нарабаванае на дзевяці ААНаўскіх аўтамабілях. У гарадох Мазары-Шарыф і Джалялябад былі раскрадзеныя склады Сусьветнай харчовай праграмы ААН. Раней Талібан зьвяртаўся да міжнародных арганізацыяў з просьбай аб гуманітарнай дапамозе.
XS
SM
MD
LG