Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:36 ]  Вярхоўны лідэр талібаў Мула Мухамад Амар заклікаў мусульманаў ва ўсім сьвеце ў найбліжэйшыя тры дні правесьці дэманстрацыі ў падтрымку талібаў


ІСЬЯЛМАБАД. Вярхоўны лідэр талібаў Мула Мухамад Амар заклікаў мусульманаў ва ўсім сьвеце ў найбліжэйшыя тры дні правесьці дэманстрацыі ў падтрымку талібаў. У выдадзенай у Кандагары заяве Амар цьвердзіць, што талібы не займаюцца тэрарызмам, а вядуць сьвятую вайну (джыгад). Амар назваў тэрарыстамі і ворагамі Ісьляму Злучаныя Штаты, Індыю, Расею і Ізраіль. Раней сёньня талібы схапілі і расстралялі аднаго зь лідэраў апазыцыі палявога камандзера Абдул Хака. У Рыме былы кароль Афганістану Загір Шаг выказаў шкадаваньне з прычыны сьмерці Хака, які прыехаў у Афганістан, каб распачаць мірныя перамовы з кіраўнікамі плямёнаў.
XS
SM
MD
LG