Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:34 ]  Каля 40 тысячаў пакістанцаў наладзілі сёньня ў Карачы пратэст супраць амэрыканскай паветранай кампаніі ў Афганістане


КАРАЧЫ. Каля 40 тысячаў пакістанцаў наладзілі сёньня ў Карачы пратэст супраць амэрыканскай паветранай кампаніі ў Афганістане. Удзельнікі дэманстрацыі пратэсту выкрыквалі лёзунгі і палілі амэрыканскія сьцягі і выявы прэзыдэнта Злучаных Штатаў Буша. Дэманстрацыю арганізавала кааліцыя рэлігійных арганізацыяў Афганская Рада Абароны. Удзельнікі дэманстрацыі пратэставалі таксама супраць падтрымкі Пакістанам амэрыканскай кампаніі, несучы транспаранты «Мушараф – здраднік». Каля 10 тысячаў дэманстрантаў бралі сёньня ўдзел у пратэстах у горадзе Куэта.
XS
SM
MD
LG