Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:33 ]  Падчас сёньняшніх налётаў амэрыканскай авіяцыі на аб’екты талібаў у Кабуле і ваколіцах бомбы трапілі ў тры склады Чырвонага Крыжа


ІСЬЛЯМАБАД. Падчас сёньняшніх налётаў амэрыканскай авіяцыі на аб’екты талібаў у Кабуле і ваколіцах бомбы трапілі ў тры склады Чырвонага Крыжа. Прэсавы сакратар Чырвонага Крыжа Марыё Муза паведаміў, што на складаў пачаўся пажар. Пакуль няма інфармацыі пра ахвяры. Паводле непацьверджаных паведамленьняў, у выніку сёньняшніх удараў былі ахвяры сярод цывільнага насельніцтва. У Брусэлі старшыня Эўрапарлямэнту Ніколь Фантэн заклікала Злучаныя Штаты адмовіцца ад ужываньня касэтных бомбаў, якія ўяўляць доўгатэрміновую небясьпеку для цывільнага жыхарства. Касэтныя бімбы разрываюцца ў паветры і рассыпаюцца на вялікую колькасьць меншых бомбаў, якія могуць выбухаць не адразу.
XS
SM
MD
LG