Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:30 ]  Human Rights Watch мае сьведчаньні аб злачынствах Мілошавіча ў Косаве


БЯЛГРАД. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла сёньня, што яна сабрала дастаткова сьведчаньняў таго, што былы прэзыдэнт Югаславіі Слобадан Мілошавіч і ягоныя паплечнікі вінаватыя ў арганізацыі сыстэматычных зьверстваў у Косаве. Дырэктар эўрапейскага і сярэднеазіяцкага аддзелу арганізацыі Элізабэт Андэрсэн паведаміла, што Мілошавіч – толькі адзін чалавек у даўгім сьпісе былых кіраўнікоў Сэрбіі і Югаславіі, адказных за правядзеньне зьверстваў. Шмат хто зь іх надалей займае высокія пасады. Human Rights Watch таксама вінаваціць Армію Вызваленьня Косава ў выкраданьнях і забойствах падачс вайны цывільных жыхароў краю.
XS
SM
MD
LG