Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:29 ]  Ізраіль вырашыў пачаць паэтапны вывад войска з палестынскіх тэрыторыяў


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль заклікаў правесьці сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў палестынскіх і амэрыканскіх сілаў бясьпекі ў сувязі з прынятым сёньня раніцай рашэньнем распачаць паэтапны вывад ізраільскага войска з шасьці палестынскіх гарадоў. Ізраіль не паведаміў дакладнага графіку вываду войска, сказаўшы, што палестынцы найперш мусяць даць гарантыі бясьпекі і перадаць Ізраілю забойцаў міністра турызму Рэхавама Зээві. Ізраіль увёў свае вайсковыя аддзелы на палестынскія тэрыторыі з мэтай пошуку падазраваных у забойстве міністра. Адказнасьць за забойства ўзяў на сябе Народны Фронт Вызваленьня Палестыны ў адказ на ранейшае забойства аднаго са сваіх лідэраў.
XS
SM
MD
LG