Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:28 ]  Пажарнікам удалося лякалізаваць пажар у тунэлі Готард у швэйцарскіх Альпах


АЙРОЛО (ШВЭЙЦАРЫЯ). Пажарнікам удалося лякалізаваць пажар у тунэлі Готард у швэйцарскіх Альпах, дзе ў выніку аварыі загінула як найменей 11 чалавек. Тым часам 128 чалавек дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак пасьля таго, як у сераду ў тунэлі выбухнуў пажар, выкліканы сутыкненьнем двух грузавікоў. Праца ратаўнікоў абцяжараная тым, што ў выніку пажару абрынулася частка ўнутраных канструкцыяў тунэлю. Улады паведамляюць, што рух праз тунэль можа быць спынены на некалькі месяцаў.
XS
SM
MD
LG