Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:33 ]  Амэрыканскае ваеннае камандаваньне пацьвердзіла, што супраць аб`ектаў тэрарыстаў у Афганістане выкарыстоўваюцца касэтныя бомбы


ВАШЫНГТОН Амэрыканскае ваеннае камандаваньне пацьвердзіла, што супраць аб`ектаў тэрарыстаў у Афганістане выкарыстоўваюцца касэтныя бомбы. Генэрал Рычард Маерс, старшыня аб`яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША, заявіў, што касэтныя бомбы прымяняюцца толькі супраць адпаведных аб`ектаў. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд падкрэсліў, што авіяўдары наносяцца толькі па фармаваньням талібаў і сябрам тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каеда. Паводле дадзеных ААН, дзевяць цывільных жыхароў загінула каля гораду Гэрат ад выбуха касэтнай бомбы. Гэтыя дадзеныя не былі пацьверджаныя незалежнымі крыніцамі. Учора ўвечары амэрыканская авіяцыя працягвала інтэнсіўныя бамбаваньні пазыцыяў талібаў на поўнач ад Кабула
XS
SM
MD
LG