Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:29 ]  Кіраўнікі ключавых міністэрстваў Ізраілю вырашылі распачаць паэтапны вывад войскаў з шасьці гарадоў Заходняга берагу Ярдану


ЕРУСАЛІМ Кіраўнікі ключавых міністэрстваў Ізраілю вырашылі распачаць паэтапны вывад войскаў з шасьці гарадоў Заходняга берагу Ярдану. Памочнік прэм`ер-міністра Ізраілю Арыеля Шароона паведаміў, што вывад будзе залежыць ад выкананьня палестынцамі пагадненьня аб спыненьні агню. Паводле ізраільскіх медыя, вывад войск можа пачацца ўжо на гэтым тыдні. Учора ізраільскія злучэньні пакінулі палестынскае паселішча Бэйт-Рыма на Заходнім беразе Ярдану. Войскі былі ўведзеныя на палестынскія тэрыторыі тыдзень таму пасьля забойства палестынцамі кансэрватыўнага міністра турызму Ізраіля Рэхавема Зеэві. Рада Бясьпекі ААН адзінагалосна прыняла заяву, у якой заклікае Ізраіль неадкладна вывесьці свае войскі з паселішчаў Заходняга Берагу. Прадстаўнік Палестыны ў ААН Насер Аль-Кідва сказаў, што заява адлюстроўвае добрыя памкненьні Рады Бясьапекі, але назваў гэта толькі першым крокам. Ён выказаў спадзяваньне, што Рада прыме рэзалюцыю, якая, у адрозьненьні ад заявы, мае сілу міжнароднага закону.
XS
SM
MD
LG