Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:50 ]  Каля тысячы прадстаўнікоў афганскай апазыцыі закончылі сёньня ў Пакістане двухдзённую канфэрэнцыю


ПЭШАВАР (ПАКІСТАН). Каля тысячы прадстаўнікоў афганскай апазыцыі закончылі сёньня ў Пакістане двухдзённую канфэрэнцыю патрабаваньнем спыніць у Афганістане грамадзянскую вайну і амэрыканскую паветраную апэрацыю. Канфэрэнцыя, у якой бралі ўдзел уплывовыя рэлігійныя лідэры і прадстаўнікі палітычных групаў эміграцыі, выступіла з заклікам спыніць гвалт і склікаць у Кабуле традыцыйны народны сход. У рэзалюцыі канфэрэнцыі былому каралю Мухамаду Загір Шагу прапануецца ўзначаліць пераходны ўрад. Пра ўдзел у новым урадзе прадстаўнікоў апазыцыйнага Паўночнага Альянсу на канфэрэнцыі ня згадвалася.
XS
SM
MD
LG