Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна правёў сёньня перамовы з каралём Ярданіі Абдулом


АМАН. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна правёў сёньня перамовы з каралём Ярданіі Абдулом і заявіў, што Эўразьвяз гатовы актыўна пасярэднічаць у палестынска-ізраільскім канфлікце. Саляна скрытыкаваў учорашні ізраільскі рэйд на вёску Бэйт Рыма, у выніку якога загінулі некалькі палестынцаў. Ён таксама заклікаў палестынскага лідэра Ясіра Арафата прыкласьці ўсе намаганьні для спыненьня тэрарыстычных нападаў. Сёньня Францыя абвінаваціла Ізраіль у парушэньні правоў чалавека ў сувязі з акупацыяй палестынскіх тэрыторыяў. Сёньня ў новых сутычках зь ізраільскімі вайскоўцамі ў Бэтлееме былі забітыя двое палестынцаў.
XS
SM
MD
LG