Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:47 ]  У Пакістане вядуцца спробы затрымаць некалькіх чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з тэрарыстычнай сеткай «Аль-Каіда»


ІСЬЛЯМАБАД. Міністар унутраных справаў Пакістану Майнудын Гайдэр паведаміў, што вядуцца спробы затрымаць некалькіх чалавек, якіх Злучаныя Штаты падазраюць у сувязях з тэрарыстычнай сеткай «Аль-Каіда». Гайдэр паведаміў, што падазраваныя прыехалі ў Пакістан, езьдзілі па краіне і тэлефанавалі за мяжу. Некалькіх чалавек, падазраваных у дачыченьні да «Аль-Каіды» затрымалі НАТАўскія міратворцы ў Босьніі. Раней сёньня міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд сказаў, што злавіць Усаму бін Лядэна, магчыма, ня ўдасца і пасьля адхіленьня талібаў ад улады. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэйр сказаў, што не спадзяецца на тое, каб бін Лядэна можна было прыцягнуць да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG