Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:46 ]  Швэйцарская паліцыя паведамляе, што каля 80 чалавек усё яшчэ лічацца зьніклымі бязь вестак пасьля ўчорашняй аварыі і пажару ў тунэлі Готард


АЙРОЛО (ШВЭЙЦАРЫЯ). Швэйцарская паліцыя паведамляе, што каля 80 чалавек усё яшчэ лічацца зьніклымі бязь вестак пасьля ўчорашняй аварыі і пажару ў тунэлі Готард. Пажар у тунэлі ўзьнік пасьля сутыкненьня двух грузавікоў, у выніку пажару абрынуліся часткі ўнутраных канструкцыяў тунэлю. Учора паліцыя паведамляла, што на месцы здарэньня загінула як найменей 10 чалавек, аднак сёньня выявілася, што яшчэ каля 80-ці могуць быць пахаваныя пад заваламі. Пажар яшчэ працягваецца, што ўскладняе працу ратаўнікоў.
XS
SM
MD
LG