Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:45 ]  Бактэрыі антраксу былі выяўленыя яшчэ ў адным месцы ў комплексе Капітолію ў Вашынгтоне


ВАШЫНГТОН. Бактэрыі антраксу былі выяўленыя яшчэ ў адным месцы ў комплексе Капітолію ў Вашынгтоне. Адна жанчына шпіталізаваная з сымптомамі рэсьпіраторнай формы хваробы. Бактэрыі былі знойдзеныя ў грузавым ліфце ў адным з будынкаў амэрыканскага Сэнату. Гэта тпй самым будынак, дзе на мінулым тыдні быў адкрыты ліст, дасланы лідэру сэнацкай бальшыні Тому Дэшлу. У сёньняшнім нумары газэты Washington Post неназваная ўрадавая крыніца паведамляе, што споры антраксу, знойдзеныя ў лісьце Дэшлу, магчыма, паходзяць са Злучаных Штатаў. Складаныя хімікаліі, якімі апрацоўваліся споры, маглі быць вырабленыя толькі ў ЗША, былым СССР і Іраку.
XS
SM
MD
LG